БЕЛ Ł РУС

Амерыканскі сенатар назваў умовы для адмены санкцый супраць Расіі

6.03.2018 / 06:37

Nashaniva.com

ria.ru

Вашынгтон «хутчэй за ўсё» здыме санкцыі з Расіі, калі Масква спыніць дзейнасць у шэрагу галін, якая супярэчыць інтарэсам ЗША. Пра гэта агенцтву ria.ru заявіў сенатар ад штата Аляска Даніэл Саліван.

«Гэта цалкам залежыць ад расійскага ўрада. Калі ён спыніць актыўнасць у некаторых галінах, няхай гэта будзе спроба падарваць дэмакратыю ў Злучаных Штатах ці ўмяшанне ў справы ў іншых краінах, як Украіна, санкцыі, хутчэй за ўсё, будуць знятыя. Калі не, яны працягнуць дзейнічаць», — сказаў ён

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула