БЕЛ Ł РУС

З-за пажару на БМЗ у Жлобіне прыпынена выплаўленне сталі

6.03.2018 / 08:45

Пажар пачаўся вечарам у панядзелак каля 20:39. Ратавальнікі, якія прыбылі на месца здарэння, пабачылі моцнае задымленне ў кабельным тунэлі.

Пажар быў ліквідаваны работнікамі МНС. Пацярпелых няма.

Пашкоджаны 30600 пагонных метраў ізаляцыі электрычных кабеляў. Тэхналагічны працэс выплаўлення сталі спынены.

Прычына пажару высвятляецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула