БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка прыме ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці Палаца гімнастыкі

6.03.2018 / 10:45

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка прыме сёння ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па мастацкай гімнастыцы (Палац гімнастыкі), які размясціўся на праспекце Пераможцаў у Мінску.

Лукашэнку паведамць аб выкананні яго даручэнняў па будаўніцтве спартыўнага комплексу, затым ён азнаёміцца з функцыянальнымі магчымасцямі цэнтра.

Чакаецца, што ў адкрыцці Палаца гімнастыкі прымуць удзел вядомыя алімпійскія чэмпіёнкі Беларусі і Расеі і іншыя знакамітыя атлеты, у тым ліку прэзідэнт Еўрапейскага саюза гімнастыкі Фарыд Гаібаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула