БЕЛ Ł РУС

Renault прэзентавала амаль празрысты беспілотны электрамабіль ФОТА

6.03.2018 / 22:12

nn.by

На аўтамабільнай выставе ў Жэневе Renault прадставіла канцэпт беспілотнага электрамабіля EZ-GO, над якім кампанія будзе працаваць бліжэйшым часам, перадае engadget.com.

Галоўная асаблівасць EZ-GO — поўная адсутнасць органаў кіравання. У салоне няма руля і педаляў, пры гэтым у Renault заяўляюць аб чацвёртым узроўні аўтаномнасці. На гэтым узроўні датчыкі апрацоўваюць максімальную колькасць інфармацыі і здольныя адаптавацца да самых складаных сітуацый на дарозе. Наступны, пяты, ўзровень — гэта поўная аўтаномнасць машыны. У EZ-GO для няштатных сітуацый прадугледжана дыстанцыйнае кіраванне. Максімальная хуткасць электрамабіля абмежаваная 50 км/г.

Электрамабіль мае вельмі вялікую плошчу ашклення паверхні. У вочы кідаецца таксама незвычайнае размяшчэнне сядзенняў. 

Усяго ў EZ-GO змесцяцца шэсць пасажыраў. Для зручнасці пасажыраў пры выхадзе адкрываецца спецыяльны пандус. 

Запусціць выпуск электрамабіля Renault плануе ў 2022 годзе. Да гэтага моманту кампанія спадзяецца стварыць удасканалены аўтапілот і сфарміраваць сістэму беспілотнага каршэрынгу — сэрвісу арэнды аўтамабіля.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула