БЕЛ Ł РУС

«Жданы» ў мастацтве

8.10.2008 / 12:39

27 верасьня ў галерэі «Zнята», што ў менскім кінатэатры «Цэнтральны», адкрылася незвычайная выстава фота‑дызайнаў «Wonderland — пераасэнсаваньне вядомай «ждановіцкай» барахолкі —.

27 верасьня ў галерэі «Zнята», што ў менскім кінатэатры «Цэнтральны», адкрылася незвычайная выстава фота‑дызайнаў «Wonderland. Артыкулы Поля Цудаў». Гэта першае ўвасабленьне новага фотапраекта Артура Вакарава — мастака, дызайнэра і авантурыста. Артур зьяўляецца стваральнікам слыннай рэклямнай групы «Adliga», а таксама ён — пераможца Маскоўскага, Кіеўскага і Тбіліскага фэстываляў рэклямы.

Праект «Wonderland. Артыкулы Поля Цудаў» паўстаў з творчага пераасэнсаваньня вядомай «ждановіцкай» барахолкі — «Поля Цудаў». Аўтар абяцае, што тыя, хто прыйдуць на выставу, ня знойдуць там аніякага савецкага стайлу, зь якім у многіх асацыюецца ідэя праекту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула