БЕЛ Ł РУС

Прадстаўніца Дзярждэпа ЗША пракаментавала сітуацыю з Настай Рыбкай

7.03.2018 / 12:25

Nashaniva.com

AP

Дзярждэпартамэнт не збіраецца дапамагаць жыхарцы Беларусі Насце Рыбцы, якая знаходзіцца ў тайландскай турме, заявіла афіцыйны прадстаўнік ведамства Хезэр Науэрт, піша ria.ru.

«Мы гатовыя дапамагаць амерыканскім грамадзянам. Яна не амерыканская грамадзянка», — сказала Науэрт.

Яна адмовілася каментаваць сцвярджэння Рыбкі, што ёй вядомая нейкая інфармацыя пра «расійскае ўмяшанне» ў выбары ў ЗША. «Гэта гучыць як вельмі дзіўная гісторыя», — мяркуе дыпламат.

У лютым паліцыя Патаі арыштавала дзесяць чалавек, сярод якіх грамадзянка Беларусі Анастасія Вашукевіч (Насця Рыбка), восем расейцаў, уключаючы блогера Аляксандра Кірылава (Алекса Леслі), а таксама адзін латвіец, за правядзенне нелегальнага «сэкс-трэнінгу». Ім пагражае дэпартацыя на радзіму.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула