БЕЛ Ł РУС

Пад Смалявічамі грузавік насмерць збіў пешахода без флікера з пакетам алкаголю. Кіроўца ўцёк, не меўшы тэхагляду і страхоўкі

9.03.2018 / 13:34

Nashaniva.com

У 21:30 8 сакавіка кіроўца грузавік «Івека» пад Смалявічамі збіў жанчыну, якая рухалася па трасе М1 па праезнай частцы, і не спыняючы паехаў у бок Расіі, паведамляе ДАІ.

Услед на яе наехаў яшчэ і «Фальксваген Пасат». Ад атрыманых траўм 65-гадовая жанчына памерла на месцы аварыі.

Яна не была абазначаная флікерам, несла ў руках пакет з алкаголем. ДАІ ўдакладняе, што яе як пешахода ўжо штрафавалі за парушэнне правілаў дарожнага руху.

31-гадовага кіроўцу «Івека» неўзабаве злавілі пад Талачыном. Толькі ў гэтым годзе яго пяць разоў каралі за язду на няспраўным аўтамабілі.

У кіроўцы не было ні страхоўкі, ні пройдзенага тэхагляду.

Заведзена крымінальная справа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула