БЕЛ Ł РУС

У Хабараўску ў рацэ вылавілі 26 пар чалавечых кісцяў

9.03.2018 / 14:13

Nashaniva.com

У расійскім Хабараўску ў рацэ знайшлі мех з 26 парамі чалавечых кісцяў. Першыя версіі звязвалі паходжанне рук з суседствам з Кітаем — маўляў, іх маглі адрубаць тамтэйшым злодзеям.

Аднак, як паведаміла мясцовае аддзяленне Следчага камітэта, кісці рук не крымінальнага паходжання, яны выкарыстоўваліся ў судова-медыцынскіх даследаваннях. Праўда, былі ўтылізаваныя спосабам, «не прадугледжаным законам».

Цяпер праводзіцца праверка — хто выкінуў кісці рук у раку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула