БЕЛ Ł РУС

Франака Вячорку паклалі ў вайсковы шпіталь

8.10.2008 / 17:46

ЗП

«Сказалі, што тут вайсковы рэжым. Ужо прымушалі падшываць каўнерыкі, а таксама паведамілі, што заўтра а сёмай пастраеньне».

Сёньня моладзевы актывіст, старшыня культурніцкай камісіі Партыі БНФ Франак Вячорка зьявіўся з позвай на кансультацыю ў Рэспубліканскі вайсковы шпіталь.

Амаль адразу ў хлопца забралі цывільныя рэчы, пераапранулі ў форму і паклалі на абсьледаваньне ў аддзяленьне траўматалёгіі.

«Сказалі, што тут вайсковы рэжым. Ужо прымушалі падшываць каўнерыкі, а таксама паведамілі, што заўтра а сёмай пастраеньне. Паклалі ў палату разам з вайскоўцамі. За межы шпіталя выходзіць таксама забаронена», — кажа Франак.

Хлопец пакуль ня ведае, колькі часу ён будзе вымушаны правесьці ў шпіталі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула