БЕЛ Ł РУС

Пуцін на пытанне пра вяртанне Крыма Украіне адказаў: «Вы розум страцілі, ці што?»

11.03.2018 / 15:51

Nashaniva.com

AP

Журналіст Дзмітрый Кісялёў апублікаваў у «Аднакласніках» фільм Андрэя Кандрашова «Пуцін». У новай стужцы прэзідэнт Уладзімір Пуцін, паводле слоў Кісялёва, кажа аб «сябрах дзяцінства і юнацтва, класным кіраўніку, калегах па КДБ і калегах па Штазі». Адно з пытанняў, якія Кандрашоў задаў Пуціну, датычылася абставінаў, пры якіх Расія магла б вярнуць Крым Украіне.

«Вы што, розум страцілі, ці што? Няма такіх абставін і не будзе ніколі», — адказаў яму Пуцін.

Пуцін казаў пра тое, што пытанне прыналежнасці Крыма «гістарычна закрыта» ў 2016 годзе. «Звароту да ранейшай сістэмы не існуе наогул. Ніякага», — сказаў ён тады.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула