БЕЛ Ł РУС

ДАІ: Моцны туман у Менску захаваецца ўвесь дзень

9.10.2008 / 10:04

Бачнасьць на дарогах сталіцы складае 100-150 мэтраў. ДАІ раіць кіроўцам быць вельмі асьцярожнымі.

Незвычайна моцны туман у Менску будзе панаваць цэлы дзень. Бачнасьць на дарогах будзе складаць 100‑150 мэтраў.

ДАІ гораду просіць кіроўцаў у цяжкіх умовах надвор'я быць вельмі пільнымі і асьцярожнымі, захоўваць хуткасны рэжым, бясьпечную дыстанцыю і правілы праезду пешаходных пераходаў.

Кіроўцам раяць уключаць бліжняе сьвятло ці супрацьтуманныя фары.

Пешаходам таксама радзяць пераходзіць дарогу толькі ў спэцыяльных месцах ды абазначаць сябе сьвятлоадбівальнымі элемэнтамі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула