БЕЛ Ł РУС

Пасла Літвы выклікалі ў МЗС Беларусі праз інцыдэнт на Ігналінскай АЭС

14.03.2018 / 18:57

Nashaniva.com

Сёння пасол Літвы ў Беларусі быў выкліканы ў беларускі МЗС у сувязі з паведамленнямі ў СМІ пра інцыдэнт з радыеактыўнымі матэрыяламі, які меў месца ў канцы снежня 2017 года ў ходзе работ па вывадзе з эксплуатацыі Ігналінскай АЭС, паведамляе сайт беларускага ведамства.

Паслу Літвы была ўручана нота, у якой беларускі бок выказвае занепакоенасць у сувязі з адсутнасцю аператыўнай інфармацыі аб здарэнні на Ігналінскай АЭС.

МЗС Беларусі заклікаў Літву правесці дбайнае расследаванне здарэння і інфармаваць беларускі бок аб выніках расследавання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула