БЕЛ Ł РУС

У Якуціі затрымалі прастытутак з Беларусі

15.03.2018 / 13:22

УШ

На Далёкім Усходзе Расіі паліцыя знайшла дзяўчын лёгкіх паводзінаў родам з Беларусі.

З 7 па 12 сакавіка на тэрыторыі Якутска прайшла аператыўна-прафілактычная аперацыя «Чырвоныя ліхтары».

У ходзе аперацыі супрацоўнікамі паліцыі было выяўлена 13 прастытутак. Шырокая геаграфія паходжання жрыц кахання ўключала ў сябе не толькі рэгіёны Расіі, але і Беларусь з Узбекістанам, піша мясцовы партал yakutia24.ru.

Колькасць беларусак не ўдакладняецца.

На ўсіх дзяўчат былі складзеныя адміністрацыйныя пратаколы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула