БЕЛ Ł РУС

Пуцін анансаваў палёт рускіх на Марс ужо ў наступным годзе

15.03.2018 / 19:54

nn.by

верыце?

Уладзімір Пуцін заявіў, што у 2019 годзе Расія запусціць місію ў бок Марса. Ён расказаў пра гэта ў дакументальным фільме Андрэя Кандрашова.

«Мы зараз будзем там ажыццяўляць беспілотныя, а потым і пілатаваныя пускі для даследавання далёкага космасу, і месяцовую праграму, затым даследаванне Марса. Першае — гэта зусім хутка, у 2019 годзе. Мы збіраемся запусціць у бок Марса місію», — распавёў Пуцін. 

Таксама ён анансаваў новыя даследаванні Месяца, адрозныя ад тых, што праводзіліся ў СССР. Паводле слоў Пуціна, на спадарожніку «ёсць чым займацца», і менавіта адтуль пачнуцца даследаванні іншых планет і «далёкага» космасу.

«Нашы спецыялісты паспрабуюць зрабіць высадкі на полюсе, бо ёсць падставы меркаваць, што там можа быць вада», — заявіў кіраўнік Расіі. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула