БЕЛ Ł РУС

Асабістыя пераводы беларусам з-за мяжы ў 2017 годзе выраслі на 21,8%

15.03.2018 / 21:29

Nashaniva.com

Беларусы ў 2017 годзе атрымалі $1,055 мільярда асабістых пераводаў з-за мяжы, што на 21,8% больш у параўнанні з 2016 годам, паведамляе БелТА.

Чыстая аплата працы (мінус выплачаныя падаходныя падаткі) склала $420,9 мільёна, павялічыўшыся ў параўнанні з папярэднім годам на 28,3%. Грашовыя пераводы працуючых склалі $526,8 мільёна, павялічыўшыся ў параўнанні з 2016 годам на 15,2%.

За мяжу ў 2017 годзе беларусамі адпраўлена $116,7 мільёна асабістых пераводаў, або на 5% больш у параўнанні з 2016 годам. Чыстая аплата працы склала $18,9 мільёна, грашовыя пераводы працуючых — $49,7 мільёна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула