БЕЛ Ł РУС

Памёр 20-гадовы нарвежскі футбаліст 

17.03.2018 / 17:42

nn.by

20-гадовы апорны паўабаронца клуба «Конгсвінгер» Адрыян Лілебек Оўліен памёр ноччу 16 сакавіка ў бальніцы, паведамляе eurosport.ru.

Адрыян Лілебек Оўліен. Фота eurosport.com.

Прычынай смерці стала вострая інфекцыя. У паведамленні на афіцыйным сайце клуб папрасіў не турбаваць гульцоў і трэнераў у гэты цяжкі момант для клуба.

«Конгсвінгер» — футбольны клуб з аднайменнага горада ў Нарвегіі. Клуб гуляе ў другім па сіле нарвежскім дывізіёне.

Оўліен згуляў 47 матчаў за моладзевыя зборныя Нарвегіі розных узростаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула