БЕЛ Ł РУС

Стала вядома, колькі пластыку трапляе ў арганізм разам з бутыляванай вадою

19.03.2018 / 12:09

nn.by

У сярэднім вада з бутэлек змяшчае 325 мікрачасцінак пластыку на адзін літр. Да такое высновы прыйшлі навукоўцы з Універсітэта штата Нью-Ёрк, якія апублікавалі сваю працу на orbmedia.org.

У сваім даследаванні хімікі даследавалі 259 бутэлек вады з дзевяці краін Еўропы, Афрыкі, Азіі, Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі. Сярод адабраных асобнікаў былі і прадстаўнікі вядомых сусветных брэндаў.

Хімічны аналіз паказаў, што з усіх бутэлек толькі 17 не ўтрымлівалі слядоў пластыку, у той час як у астатніх было знойдзена ажно да дзесяці тысяч часцінак гэтага рэчыва на літр. Сярэдні ж атрыманы паказчык — 325 мікрачасцінак.

Большасць часцінак аказалася памерам ад шасці да 100 мікраметраў, што прыблізна адпавядае таўшчыні чалавечага воласа.

Пры гэтым вялікую долю знойдзеных у вадзе пластыкаў складае поліпрапілен, з якога вырабляюцца закруткі бутэлек.

PP — поліпрапілен, Nylon — нейлон, PS — полістырол, PE — поліэтылен, PEST — спалучэнне складанага поліэфіру і поліэтылентэрэфталата, Others — іншыя рэчывы. 

Чытайце таксама: Колькі смецця Беларусь прадае суседнім краінам і чаму доля выкарыстання пластыкавай тары ў нас — 80%, а ў Бельгіі — 3%

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула