БЕЛ Ł РУС

Apple таемна вядзе распрацоўку ўласных рэвалюцыйных дысплэяў

19.03.2018 / 12:10

nn.by

Паводле паведамлення аўтарытэтнага агенцтва Bloomberg, кампанія «распрацоўвае ўласныя дысплэі», што для Apple з'яўляецца новым кірункам. Крыніца, блізка знаёмая з сітуацыяй, сцвярджае, што сакрэтнае вытворчае прадпрыемства знаходзіцца паблізу штаб-кватэры Apple у Каліфорніі. Пакуль кампанія выкарыстоўвае ў сваіх прадуктах OLED-дысплэі іншых вытворцаў.

Выданне піша, што Apple зрабіла «значныя інвестыцыі» у распрацоўку дысплэяў па тэхналогіі MicroLED. Гэтыя экраны выкарыстоўваюць новыя святловыпрамяняльныя злучэнні, якія робяць іх ярчэй, танчэй і энергаэфектыўней за тыя OLED-дысплэі, што існуюць у свеце зараз.

Аднак праца ідзе не зусім гладка. Apple амаль спыніла рэалізацыю праекту год таму, хаця ў апошні час сітуацыя палепшылася, інжынеры дамагліся прагрэсу і тэхналогія знаходзіцца на «прасунутай стадыі».

Сакрэтнае прадпрыемства, якое выкарыстоўваецца Apple, размешчана ў Санта-Клары, штат Каліфорнія, і над стварэннем новага тыпу экранаў там працуюць каля 300 інжынераў. На аб'екце плошчай амаль 6 тысяч квадратных метраў нават ёсць адмысловая прастора для складанага працэсу «вырошчвання» святлодыёдаў.

Менавіта ў гэтым будынку, паводле Bloomberg, кампанія распрацоўвае новыя дысплэі

Bloomberg сцвярджае, што першымі MicroLED-дысплэй маюць атрымаць смарт-гадзіннікі Apple Watch.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула