БЕЛ Ł РУС

У ЗША 9-гадовы хлопчык застрэліў сястру, бо яна адмовілася даць відэагульню

19.03.2018 / 15:53

У амерыканскім штаце Місісіпі 13-гадовую дзяўчынку застрэліў яе 9-гадовы брат. Пра гэта паведамляе мясцовая паліцыя. Хлопчык хацеў пагуляць у відэагульню, але сястра адмовілася аддаць яму джойсцік.

Ён падышоў да яе ззаду і стрэліў у галаву з пісталета. Куля прайшла праз мозг.

Да гэтага часу незразумела, якія наступствы чакаюць хлопчыка.

«Яму ўсяго толькі дзевяць. Я мяркую, што ён бачыў у відэагульнях або на тэлебачанні. Я не ведаю, ці ён дакладна ўсведамляе, што зрабіў. Я ведаю, што гэта трагедыя», — падкрэсліў шэрыф Кантрэл.

Маці хлопчыка падчас трагедыі знаходзілася ў іншым пакоі, кормячы іншых дзяцей.

Паліцыя расследуе, як хлопчыку ўдалося дастаць зброю.

«Гэта абсалютна новыя абставіны для нас, мы ніколі не мелі справу з дзіцем, што страляе ў іншых дзяцей ва ўзросце дзевяці гадоў», — дадаў шэрыф.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула