Ад імя арганізатараў Дня Волі распаўсюджваюцца лісты з фальшывай паштовай скрыні
З паштовай скрыні BNR1918@protonmail.com ідзе фэйкавая рассылка запрашэнняў з просьбай выступіць на свяце каля Опернага тэатра, паведамляе ў фэйсбуку блогер Эдуард Пальчыс.
Фальшывыя запрашэнні ўжо атрымалі некаторыя адыёзныя асобы. Напрыклад, прарасійскі актывіст Арцём Агафонаў у сваім фэйсбуку напісаў, што яго таксама запрасілі на свята з гэтай загадкавай паштовай скрыні.