БЕЛ Ł РУС

Шэраг банкаў спыніў выдачу валютных крэдытаў

10.10.2008 / 19:14

У першую чаргу гаворка ідзе аб банках, якія належаць замежным інвэстарам.

Шэраг беларускіх банкаў часткова ці цалкам спыніў выдачу валютных крэдытаў грамадзянам на набыццё тавараў. У першую чаргу гаворка ідзе аб банках, якія належаць замежным інвестарам.

Яны спынілі выдачу валютных крэдытаў грамадзянам на набыццё тавараў, аўтамабіляў і будаўніцтва жылля. У асноўным гэта закранула крэдыты ў далярах ЗША. У беларускіх рублях крэдыт атрымаць сёння можна, аднак і іх выдаюць неахвотна, спрабуючы максімальна завысіць стаўку.

Ва ўмовах дэфіцыту ліквіднасці ў выніку сусветнага крызісу банкі хочуць спыніць рост сваіх крэдытных партфеляў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула