БЕЛ Ł РУС

Надзея Саўчанка заявіла, што будзе балатавацца ў прэзідэнты Украіны

22.03.2018 / 12:50

Nashaniva.com

Пра гэта яна сказала ў эфіры тэлеканалу NewsOne 21 сакавіка, піша Украінская праўда.

На пытанне журналіста, ці мае намер яна балатавацца на пасаду прэзідэнта, Саўчанка сказала:

«Я вам сказала, напэўна, у той жа дзень, калі выйшла з-за кратаў у Расіі, або на першай сваёй прэс-канферэнцыі. Так, я буду балатавацца ў прэзідэнты Украіны. Я не той чалавек, які змяняе сваё слова. Я буду».

Яна дадала, што, магчыма, для кагосьці «гэта будзе смешна і недарэчна, але, можа, хтосьці чакае гэтага ўрэшце».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула