БЕЛ Ł РУС

NATO атрымала мандат на барацьбу з наркабаронамі

10.10.2008 / 19:53

Войскі NATO, разьмешчаныя ў Аўганістане, атрымалі сёньня мандат на барацьбу з вытворцамі гераіну. Цяпер вайскоўцы маюць права атакаваць наркабаронаў і зьнішчаць лябараторыі па вытворчасьці макавага опію.

Дагэтуль з гіганцкай гераінавай прамысловасьцю Аўганістану змагаўся толькі адмысловы аддзел афганскай паліцыі. Але сытуацыю зьмянілі цьвёрдыя доказы таго, што тэрарыстычны рух Талібан атрымлівае 10 % прыбытку ад наркатрафіку, а на гэтыя грошы набывае зброю і сілкуе паўстаньні. Атрымаўшы іх, ЗША падштурхнулі хаўрусьнікаў да выкарыстаньня натаўскіх войскаў у барацьбе з гераінавымі камандзірамі.

Ўпершыню за ўвесь час ваеннай апэрацыі NATO ў Аўганістане міністры абароны саюзьнікаў пагадзіліся, што войскі маюць дадатковыя абавязкі ў рэгіёне.

Брытанія і іншыя краіны NATO выступілі супраць вайсковых апэрацыяў у дачыненьні да сялянаў‑макаводаў — першага ўзроўню наркатрафіку — каб не выклікаць варожасьці з боку простых аўганцаў. Такім чынам, макавыя палі пакуль не зьяўляюцца мішэньню для войскаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула