БЕЛ Ł РУС

Сваяк Пуціна стаў топ-менеджарам Газпрома

23.03.2018 / 21:38

Nashaniva.com

Савет дырэктароў расійскага манапаліста Газпром выбраў Міхаіла Пуціна намеснікам старшыні праўлення кампаніі тэрмінам на пяць гадоў.

Новы намеснік старшыні праўлення з'яўляецца стрыечным пляменнікам прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.

У кампаніі адзначаюць, што ў 2007-2018 гады Пуцін быў дарадцам старшыні праўлення Газпрома.

Ён таксама валодае пакетам у 0,000313% акцый Газпрома — яго бягучы кошт складае каля 176 тысячаў даляраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула