БЕЛ Ł РУС

Рылатка пра канцэрты «Мы — беларусы»

11.10.2008 / 13:33

Кожны канцэрт рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі «Мы — беларусы!» стаў падзеяй, заявіў першы намеснік міністра культуры Беларусі Уладзімір Рылатка на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню работнікаў культуры.

У акцыі прынялі ўдзел практычна ўсе прафесійныя артысты і творчыя калектывы. За гэты год прайшло больш як 50 канцэртаў акцыі ў 35 гарадах Беларусі. Асабліва яркімі сталі начны гала-канцэрт у сталіцы каля стэлы «Мінск - горад-герой» 3 ліпеня, заключны канцэрт акцыі ў аэрапорце сталіцы.

Пры аншлагах прайшлі выступленні беларускіх майстроў мастацтваў у Санкт-Пецярбургу, Маскве, Рызе. Паралельна пад дэвізам акцыі прайшлі гастрольныя канцэрты і спектаклі ў Расіі, Украіне, Польшчы, Сірыі, Егіпце, Фінляндыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула