БЕЛ Ł РУС

Затрымалі групу назіральнікаў «Вясны»

25.03.2018 / 11:56

Nashaniva.com

З 10 гадзінаў раніцы пачаліся рухі каля Тэатра опера і балета ў Мінску. Да месца правядзення канцэрта сцягнута спецтранспарт - каля 15 бусаў, адна машына хуткай дапамогі, дзяжурыць каля 200 супрацоўнікаў міліцыі па форме, каля дзесятку ў цывільным, паведамляе «Вясна».

Каля 10 гадзінаў да адной з назіральніц «Валанцёрскай службы» грукаліся ў дзверы супрацоўнікі міліцыі. Стаялі каля 10 хвілін і потым сышлі. 

Паведамляецца, што затрыманы палітык Мікалай Статкевіч, якому было адмоўлена ў правядзенні шэсця ад пл. Якуба Коласа да святочнага канцэрта. Некалькі дзён яго пільнавалі супрацоўнікі міліцыі каля дома. 

Па вуліцы Дарашэвіча калона больш, чым з дзесяць аўтазакаў, ёсць машыны для перавозкі затрыманых. На вуліцы Чырвоная, а таксама каля ст.м. Якуба Коласа таксама стаяць аўтазакі. 

Перакрыт рух па дарозе за Тэатрам оперы і балета. 

Мікалай Статкевіч дастаўлены ў РУУС Ленінскага раёна. 

Каля ЦУМа затрымана тры-чатыры чалавекі, іх вядуць ад метро да аўтазакаў. Гэта Валянцін ТроцкіРыгор ПагарцаўФурс.

Затрымана группа назіральнікаў «Вясны» каля плошчы Якуба Коласа. Шэсць чалавек зараз знаходзіцца ў аўтазаку, у тым ліку праваабаронца Наста Лойка. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула