БЕЛ Ł РУС

Сотні тысяч амерыканцаў выйшлі на маршы за кантроль над зброяй

25.03.2018 / 14:56

Сотні тысяч амерыканцаў выйшлі на мітынгі па ўсёй краіне, выступаючы за ўзмацненне жорсткасці кантролю за абаротам зброі ў ЗША.

Акцыя вырасла з руху, які заклікаў да заканадаўчых зменаў пасля таго, як 17 чалавек загінулі ў выніку ўзброенага нападу ў сярэдняй школе ў Фларыдзе ў мінулым месяцы.

Асноўная акцыя прайшла ў Вашынгтоне, яшчэ больш за 800 акцый адбыліся або запланаваныя не толькі ў ЗША, але і ў іншых краінах, у тым ліку Вялікабрытаніі.

Зрэшты, далёка не ўсе амерыканцы падзяляюць гэтую пазіцыю. Права насіць зброю гарантавана другой папраўкай да амерыканскай канстытуцыі, а Нацыянальная стралковая асацыяцыя (NRA) па-ранейшаму мае вялікі ўплыў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула