БЕЛ Ł РУС

Турцыя выпрабавала ўласныя балістычныя ракеты

25.03.2018 / 16:12

Nashaniva.com

AP

Турцыя правяла на вайсковым палігоне ў Сінопе паспяховыя выпрабаванні першых балістычных ракет ўласнай распрацоўкі. Пра гэта ў нядзелю, 25 сакавіка, паведамляе Anadolu.

Гаворка ідзе пра ракеты Gokdogan малога і сярэдняга радыусу дзеяння і Bozdogan вялікага радыусу дзеяння. Як адзначаецца, падчас тэставых запускаў спецыялісты змаглі ацаніць магчымасці рухавіка ракеты пасля адключэння сістэмы навядзення.

У апошнім квартале 2018 года плануецца таксама правесці пуск ракет з наземнай ўстаноўкі для паразы рухомых і пуск з самалёта.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула