БЕЛ Ł РУС

Пяскоў распавёў пра «новага Пуціна» ў найбліжэйшыя гады

25.03.2018 / 16:45

Nashaniva.com

ТАСС

Выступаючы ў эфіры тэлепраграмы «Вынікі тыдня» канала НТВ, Пяскоў распавёў пра «новага Пуціна». «Гэта сімбіёз Пуціна, якога мы ведаем і вакол якога мы аб'ядноўваемся, плюс Пуцін, які разумее, што нам трэба ў будучыні».

Пяскоў адзначыў, што Пуцін «не кідае слоў на вецер» і «неаднаразова даказваў, што ён не папуліст».

Таксама прэс-сакратар прэзідэнта адзначыў, што прыярытэтам для Пуціна «з'яўляюцца ўнутраныя праблемы Расіі».

Напярэдадні Пяскоў распавядаў аб замежнапалітычным курсе прэзідэнта Расіі. Ён адзначыў, што асноўным вектарам для Пуціна з'яўляецца ўсталяванне дружалюбных сувязяў з усімі краінамі свету. Аднак ён «нікому не дазволіць заступаць за чырвоныя лініі нацыянальных інтарэсаў Расіі»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула