БЕЛ Ł РУС

У Віцебску Дзень Волі адзначылі ўскладаннем кветак ФОТАФАКТ

25.03.2018 / 18:57

Nashaniva.com

Тутэйшыя актывісты адмовіліся ад ідэі праводзіць мітынг у парку на ўскраіне, хоць улады яго і дазволілі. Замест гэтага вырашылі ўскласьці кветкі ў знакавых мясьцінах гораду, піша Радыё Свабода.

А 15 гадзіне каля двух дзясяткаў віцяблян сабраліся каля помніка князю Альгерду, павіншавалі адно аднаго, сфатаграфаваліся на памяць і рушылі па вуліцы Суворава да помніка Ўладзімеру Караткевічу.

Па дарозе спыніліся каля мэмарыяльнай дошкі ў гонар Васіля Быкава. У будынку, на якім яна вісіць, калісьці была мастацкая вучэльня, дзе вучыўся пісьменьнік. Усклаўшы кветкі, накіраваліся да помніка Караткевічу.

Тут прагучалі кароткія віншавальныя прамовы, некалькі чалавек разгарнулі бел-чырвона-белыя сьцягі.

Усё гэта адбывалася «пад кантролем» прадстаўнікоў МУС у цывільным, якія фіксавалі падзеі на фотаапарат і відэакамэры, але заўваг не рабілі.

Усіх, каго затрымалі перад акцыяй, па яе заканчэньні адпусьцілі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула