БЕЛ Ł РУС

Вілейскіх актывістаў амаль дзень пратрымалі ў міліцыі і адпусцілі

25.03.2018 / 19:30

Nashaniva.com

Як паведаміў у сацыяльных сетках кіраўнік мясцовай суполкі БНФ Аляксей Сюдак, што ўвесь дзень ў райаддзеле міліцыі акрамя яго правялі Павел Хаванскі, Уладзімір Малярчук ды Аляксандр Наркевіч, паведамляе Рэгіянальная газета.

Павел Хаванскі паведаміў, што яго затрымалі першым каля 8 раніцы, калі выйшаў у краму. Забралі, каб «проста паразмаўляць». Астатніх затрымалі пазней. Усіх выпусцілі пасля 17 гадзін, расказаў Аляксей Сюдак. 

Уладзіміру Малярчуку ў РАУС стала кепска, мужчыне выклікалі «хуткую дапамогу».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула