Пажар у гандлёвым цэнтры ў Расіі. Імаверна, больш за 80 ахвяр, з іх 40 дзяцей
Аператыўны штаб па тушэнні пажару ў гандлёвым цэнтры «Зімовая вішня» у Кемераве ўдакладніў звесткі. Знойдзена 13 згарэлых цел, 43 чалавекі пацярпелі.
Яшчэ каля 70 прапалі без вестак. «40 з іх — дзеці», — прызнаў прадстаўнік аператыўнага штаба.