БЕЛ Ł РУС

Памёр заснавальнік легендарнай піраміды «МММ» Сяргей Маўродзі, які ў свой час кантраляваў траціну бюджэту Расіі

26.03.2018 / 12:40

Nashaniva.com

У Маскве на 63-м годзе жыцця памёр вядомы бізнесмен Сяргей Маўродзі.

Па інфармацыі «МК», напярэдадні ў раёне 1.00 Маўродзі быў шпіталізаваны з аўтобуснага прыпынку на вуліцы Палікарпава. Выпадковы мінак выклікаў яму «хуткую» - Маўродзі скардзіўся на слабасць і болі ў сэрцы.

Маўродзі быў шпіталізаваны. Выратаваць яго не ўдалося - сёння раніцай ён памёр.

Маўродзі праславіўся арганізацыяй найбуйнейшай фінансавай піраміды «МММ». У 1994 годзе яна акумулявала траціну бюджэта Расіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула