БЕЛ Ł РУС

Латвіец спрабаваў незаконна ўвезці ў Беларусь амаль 50 тысяч флаконаў туалетнай вады

26.03.2018 / 18:58

Nashaniva.com

Едучы з Латвіі праз пункт пропуску «Бігосава-1», кіроўца грузавога аўтамабіля спрабаваў незаконна ўвезці на тэрыторыю Беларусі партыю парфумерыі, паведамляе ДМК Беларусі.

Грамадзянін Латвіі прадставіў дакументы на партыю парфумернай прадукцыі і флаконаў для касметычнай прадукцыі.

Пры пералічэнні флаконаў з парфумерыяй выяўлена, што ў грузавым адсеку знаходзіцца 47,5 тысячы флаконаў французскай туалетнай вады, якія не пазначаныя ў дакументах.

Кошт парфумерыі, якая незаконна перамяшчалася, склаў каля 730 тысяч беларускіх рублёў.

Па дадзеным факце Віцебскай мытняй пачаты адміністрацыйны працэс у адпаведнасці з ч. 1 арт. 14.5 КаАП Беларусі. Кіроўцу пагражае штраф у памеры ад 5 да 30 базавых велічынь.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула