БЕЛ Ł РУС

«Праўду!», «Забойцы!»: жыхары Кемерава запатрабавалі на мітынгу адстаўкі ўладаў 

27.03.2018 / 07:24

Nashaniva.com

ТАСС

Раніцай 27 сакавіка жыхары Кемерава выйшлі на стыхійны мітынг да будынка абласной адміністрацыі з-за пажару ў ГЦ «Зімовая вішня», у выніку якога, па афіцыйных дадзеных, загінулі 64 чалавекі.

Па ацэнцы карэспандэнта «Інтэрфакса», на плошчы Саветаў сабраліся не менш за 300 чалавек.

Гараджане запатрабавалі ад уладаў расказаць праўду пра пажар — многія не вераць у афіцыйна апублікаваную колькасць ахвяр трагедыі. Калі да прысутных выйшаў віцэ-губернатар Кемераўскай вобласці Сяргей Цівілёў, натоўп сустрэў яго крыкамі «Праўду!», «У адстаўку!», «Забойцы!».

Пуцін на мітынгу не паявіўся.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула