БЕЛ Ł РУС

Каб палепшыць статыстыку, старшыня сельвыканкама пад Амсціславам цішком складала пратаколы на вяскоўцаў і сама плаціла штрафы

27.03.2018 / 14:39

БЮ

Цяпер ёй пагражае да 10 гадоў зняволення з канфіскацыяй.

Краявіды Усходняй Беларусі. Фота Сяргея Гудзіліна.

Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю па Магілёўскай вобласці расследуе трагікамічную справу.

Чытайце таксама: «Шкада было людзей» — старшыня сельвыканкама растлумачыла, чаму складала пратаколы на вяскоўцаў і сама плаціла штрафы

Як выявілася, старшыня аднаго з сельвыканкамаў Мсціслаўскага раёна выпісвала штрафы адвольным вяскоўцам… і сама сплачвала іх.

Навошта?!

Каб стварыць бачнасць актыўнай працы па добраўпарадкаванні населеных пунктаў, бо іначай яе саму маглі б прыцягнуць да адказнасці за бяздзейнасць.

Такім чынам за 2015-2016 гады ініцыятыўная жанчына склала пратаколы на 13 адвольна абраных ахвяр.

Пакаранне дала ім мінімальнае — 0,1 базавай велічыні. Сама сплаціла штрафы і занесла звесткі аб правапарушэннях ў адзіны дзяржаўны банк даных. На гэтым яна і пагарэла.

За злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі жанчыне пагражае ад 3 да 10 гадоў зняволення з канфіскацыяй маёмасці ці без яе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула