БЕЛ Ł РУС

Кім Чэн Ын сустрэўся ў Пекіне з лідарам Кітая

28.03.2018 / 07:24

Nashaniva.com

Ju Peng / Imago / ТАСС

Лідар КНДР Кім Чэн Ын падчас сваёй паездкі ў Кітай, якая доўжылася з 25 па 28 сакавіка, сустрэўся са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам. Пра гэта паведамляе кітайскае агенцтва Сіньхуа.

Візіт паўночнакарэйскага лідара быў звязаны з перавыбраннем Сі Цзіньпіна старшынёй КНР і быў накіраваны на развіццё адносін Кітая і Паўночнай Карэі. Лідары дзяржаў пры гэтым абмеркавалі сітуацыю ў свеце і на Карэйскім паўвостраве, гаворыцца ў паведамленні

Кім Чэн Ын адзначыў, што мае намер змяніць адносіны з Паўднёвай Карэяй у бок ўз'яднання і кааперацыі. Таксама ён паведаміў пра жаданне правесці саміт з ЗША.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула