БЕЛ Ł РУС

Падчас прыёму на вольныя месцы ў 10—11 класах гімназій будзе праводзіцца два іспыты

28.03.2018 / 09:59

Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства адукацыі Беларусі ад 3 сакавіка 2018 года №10, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У пастанове сказана, што той, хто прэтэндуе на свабодныя месцы ў 10-11 класы гімназій, гімназій-інтэрнатаў трэба будзе здаць два ўступныя экзамены з ліку навучальных прадметаў, якія тут вывучаюцца на павышаным узроўні. Уступная кампанія будзе праводзіцца з 2 па 12 жніўня.

Школьнікам трэба будзе пісаць проста дыктоўкі або дыктоўкі з граматычным заданнем, тэсты, рыхтавацца вусна адказваць на тэарэтычныя пытанні і гэтак далей.

Акрамя таго, у пастанове названы тэрміны падачы заяў для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі. Напрыклад, пры прыёме на свабодныя месцы ў 10-11 класах гімназій і гімназій-інтэрнатаў, 6-11 класы гімназій-каледжаў мастацтваў і 11 клас ліцэяў заявы трэба будзе падаваць з 12 чэрвеня па 1 жніўня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула