БЕЛ Ł РУС

Фінансавы крызіс ва Ўкраіне

13.10.2008 / 17:54

МБ

Нацыянальны банк Украіны абмежаваў ліквіднасьць банкаўскіх дэпазытаў і ўвёў гранічныя вілкі абменнага курсу валютаў.

Нацыянальны банк Украіны абмежаваў ліквіднасьць банкаўскіх дэпазытаў.

Згодна з рашэньнем, банкі павінны пазьбягаць датэрміновай выдачы дэпазытаў, раней часу, пазначанага ва ўмове. Абмежаваньні не датычаць дзяржаўных аблігацый, апэрацый на банкаўскім рынку і дэпазытаў, час выдачы якіх паводле ўмовы надышоў.

Адначасова Нацбанк Украіны ўвёў гранічныя вілкі абменнага курсу валютаў у межах плюс-мінус 5 % ад афіцыйнага курсу.

Украіна перажывае цяжкія эканамічныя часы ў сувязі з сусьветных фінансавым крызісам. Зьнізіліся продажы асноўнага экспартнага тавару: сталі. Адначасова пагоршылася фінансавае становішча шэрагу банкаў, упалі цэны на нерухомасьць, што прывяло да ўзьнікненьня панічных настрояў укладчыкаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула