БЕЛ Ł РУС

У Расіі загарэўся аўтобус з журналістамі і ратавальнікамі, якія ехалі на праверку ГЦ

28.03.2018 / 17:41

Nashaniva.com

У мікрааўтобусе МНС Расіі па Уладзімірскай вобласці адбылося ўзгаранне. Агонь патушылі аператыўна, ніхто з 12 пасажыраў не пацярпеў.

Выпадак прыцягнуў увагу СМІ, паколькі аўтобус быў запоўнены журналістамі і ратавальнікамі, якія ва Уладзіміры накіроўваліся на праверку гандлёвых цэнтраў на прадмет захавання нормаў пажарнай бяспекі пасля трагедыі ў Кемераве.

Пра гэта заявіла кіраўнік прэс-службы МНС па Уладзімірскай вобласці Кацярына Шулаева, піша РБК.

Шулаева сама знаходзілася ў гэтым мікрааўтобусе.

Паводле яе слоў, пажар узнік з-за кароткага замыкання. Агонь пагасіў кіроўца штатным вогнетушыцелем.

Праверка гандлёвых цэнтраў была арганізавана МНС і пракуратурай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула