БЕЛ Ł РУС

Расійскія самалёты перабазаваліся на беларускія аэрадромы

14.10.2008 / 09:20

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

Штурмавікі Су‑25 ажыцьцявілі пасадку на аэрадроме 206‑й штурмавой авіябазы ў Лідзе, зьнішчальнікі Су‑27 і МіГ‑29 — 61‑й зьнішчальнай авіябазы ў Баранавічах, верталёты Мі‑24 — 181‑й баявой верталётнай базы ў Пружанах.

13 кастрычніка, ў другой палове дня, падраздзяленні расійскай авіяцыі, якія бяруць удзел у комплексных аператыўных вучэннях Узброеных сіл Беларусі «Восень‑2008», перабазіраваліся на тры беларускія ваенныя аэрадромы. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў Галоўным штабе ВПС і войскаў СПА Беларусі.

Штурмавікі Су‑25 ажыццявілі пасадку на аэрадроме 206‑й штурмавой авіябазы ў Лідзе (Гродзенская вобласць), знішчальнікі Су‑27 і МіГ‑29 — 61‑й знішчальнай авіябазы ў Баранавічах (Брэсцкая вобласць), верталёты Мі‑24 — 181‑й баявой верталётнай базы ў Пружанах (Брэсцкая вобласць).

Усяго з боку расійскай ваеннай авіяцыі ў вучэннях «Восень‑2008» будуць задзейнічаны 12 лятальных апаратаў і прыкладна 300 чалавек асабовага саставу, у тым ліку аператыўныя групы ў штабах і персанал, які абслугоўвае авіяцыйную тэхніку.

Як зазначылі ў Галоўным штабе ВПС і войскаў СПА, перабазіраванне расійскай авіяцыі прайшло без здарэнняў.

Вучэнні пройдуць на тэрыторыі Беларусі 15—21 кастрычніка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула