БЕЛ Ł РУС

У мінскім пераходзе з'явіўся кот-музыка ВІДЭА

3.04.2018 / 10:15

Nashaniva.com

Незвычайную карцінку 1 красавіка назіралі жыхары Мінска ў адным з падземных пераходаў на праспекце Ракасоўскага, распавядае тэлеканал СТБ.

Руды кот зарабляў сабе на жыццё пад музыку з калонкі. Жывёла спакойна сядзела на зэдліку і аглядала мінакоў. Пад зэдлікам стаяла паперка з просьбай пра матэрыяльную дапамогу. Мінчукі, дарэчы, рэагавалі на ката пазітыўна: гладзілі яго, фатаграфаваліся з ім і дапамагалі матэрыяльна, паведамляе Еўрарадыё.

Дарэчы, ужо 2 красавіка кот-музыка быў заўважаны ўжо ў цэнтры Мінска

Пачатак сюжэта з 7:40

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула