БЕЛ Ł РУС

З'явілася інфармацыя, што Apple адмовіцца ад працэсараў Intel. Акцыі Intel упалі на 9,2%

3.04.2018 / 11:37

nn.by

Аўтарытэтнае выданне Bloomberg са спасылкай на правераныя крыніцы паведаміла, што кампанія Apple у 2020 годзе плануе адмовіцца ад выкарыстання чыпаў Intel у камп'ютарах Mac на карысць уласна распрацаваных. 

Ініцыятыва пад кодавай назвай Kalamata знаходзіцца на пачатковым этапе развіцця і з'яўляецца часткай больш глабальнай стратэгіі, накіраванай на тое, каб усе прылады Apple (уключаючы Mac, iPhone і iPad) працавалі падобным чынам і лёгка ўзаемадзейнічалі адной з адным. Цяпер жа камп'ютары Mac з'яўляюцца адзінымі прыладамі кампаніі, якія працуюць пад кіраваннем працэсараў іншага вытворцы. 

Bloomberg адзначае, што падобнае рашэнне можа стаць ударам для Intel. Партнёрства з Apple прыносіць кампаніі каля 5% гадавога даходу. Адразу пасля з'яўлення навіны акцыі Intel упалі на 9,2%.

У Apple ад каментароў адмовіліся. Прадстаўнікі Intel заявілі, што «не каментуюць чуткі аб сваіх кліентах».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула