БЕЛ Ł РУС

Жыхар Воранаўшчыны даведаўся, што дзяўчына здрадзіла яму. І паспрабаваў зрабіць харакіры каля вакзальнага туалета

3.04.2018 / 11:46

Nashaniva.com

Пра інцыдэнт, які адбыўся на аўтавакзале Ліды, паведамляе sb.by.

Жыхар Воранаўскага раёна вярнуўся з заробкаў, вясёлы і п'яны. І адразу дазнаўся шакуючую інфармацыю — каханая дзяўчына не дачакалася яго і знайшла сабе іншага.

Расчулены хлопец сказаў сябрам, што адыйдзе па патрэбе, а сам каля туалета дастаў сцізорык і некалькі разоў ударыў сябе ў жывот.

Спроба харакіры аказалася няўдалай. Самурая даставілі ў бальніцу, атрыманыя пашкоджанні небяспекі для жыцця пацярпелага не ўяўляюць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула