БЕЛ Ł РУС

Украінская пісанка стала пазалочанай манетай у Канадзе ФОТАФАКТ

3.04.2018 / 14:51

Nashaniva.com

Каралеўскі канадскі манетны двор выпусціў каляровую пазалочаную манету ў форме ўкраінскай пісанкі, піша Украінская праўда.

Манета стала ўжо трэцяй «пісанкай» у калекцыі канадскага манетнага двара, але першай пазалочанай манетай. На адваротным баку нанесеныя каляровыя ўзоры, характэрныя для традыцыйнай ўкраінскай пісанкі.

Манету выпусцілі з 31,82 грамамі чыстага срэбра з пазалотай.

Яе намінал — 20 канадскіх даляраў. Выпушчана 5000 манет.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула