БЕЛ Ł РУС

У мінскім заапарку нарадзіўся як ФОТАФАКТ

3.04.2018 / 15:2

Nashaniva.com

У мінскім заапарку папаўненне — у сямействе якаў нарадзілася дзіця, пішуць Мінск-навіны.

— Нованароджаны і мама пачуваюцца добра, малое ні на крок не адыходзіць ад маці, сілкуецца малаком, — удакладнілі ў Мінскім заапарку. — Які досыць прыязныя і флегматычныя. Бацьку клічуць Ціб, што значыць «самец яка». Мама — Чыга, яна вельмі ручная, прыехала ў Мінск з Гродзенскага заапарка. Нованароджанае — трэцяе дзіця ў гэтай пары.

Мянушкі ў нованароджанага яка пакуль няма. Магчыма, супрацоўнікі заапарка звернуцца да мінчукоў з просьбай прыдумаць імя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула