У Лідзе легкавік збіў школьніцу на пешаходным пераходзе ФОТАФАКТ
У Лідзе легкавік збіў школьніцу на пешаходным пераходзе. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ва ўпраўленні ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Аварыя адбылася 2 красавіка на рэгуляваным пешаходным пераходзе па вуліцы Савецкай. Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца «Фіят Пунта», малады чалавек 1999 года нараджэння, рухаўся на чырвоны сігнал святлафора.
У гэты час дарогу пераходзіла 17-гадовая школьніца. Наезду пазбегнуць не ўдалося. Дзяўчына з траўмамі шпіталізавана.