БЕЛ Ł РУС

Мінскі планетарый запрашае бясплатна паглядзець на Сонца і Месяц

4.04.2018 / 15:23

Nashaniva.com

Абсерваторыя мінскага планетарыя запрасіла ўсіх ахвотных бясплатна паглядзець у тэлескоп на найбольш цікавыя касмічныя аб'екты: Сонца, Месяц, планеты Сонечнай сістэмы, розныя зоркі і галактыкі, паведамляе Tut.by.

Пры планаванні наведвання трэба абавязкова ўлічваць, што назірання залежаць ад умоў надвор'я. Калі неба шчыльна зацягнута аблокамі, то візіт у абсерваторыю лепш адкласці.

Вячэрнія назіранні праводзяцца з аўторка па нядзелю з 21.00 да 23.00, дзённыя — у суботу і нядзелю з 12.00 да 15.00.

У абсерваторыі ўдакладняюць, што ў графіку магчымыя змены ў сувязі з сезоннымі, умовамі надвор'я і ўмовамі бачнасці аб'ектаў, таму неабходна сачыць за абвесткамі на сайце

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула