БЕЛ Ł РУС

Беларус з Віцебска зрабіў унікальнае ФОТА праходжання МКС па дыску Месяца

5.04.2018 / 20:43

nn.by

Удзельнік Віцебскага астранамічнага клуба «Геліёс» пры ВДУ імя Машэрава зрабіў унікальную фатаграфію транзіту Міжнароднай касмічнай станцыі па дыску Месяца, паведамляюць «Віцьбічы».

Фота: Уладзіслаў Варанецкі.

Уладзіслаў Варанецкі амаль 14 гадоў захапляецца фатаграфіяй. Раней атрымлівалася сфатаграфаваць транзіт самалёта па дыску Месяца, а ў апошнія 3 гады ён спрабаваў зрабіць кадр праходу менавіта МКС, але перашкаджала надвор'е. 30 сакавіка гэта ўдалося.

Падчас здымкі хуткасць станцыі складала 27 615 кіламетраў за гадзіну, а вышыня — 402 кіламетры. Праход МКС у кадры заняў 0,89 секунды. Складанасць была і ў вялікай фокуснай адлегласці — 2 тысячы міліметраў.

Цяпер Уладзіслаў плануе зрабіць яшчэ адно фота — праходжання МКС па дыску Сонца. Тэхнічна гэта выканаць яшчэ складаней.

Праход самалёта па дыску Месяца. Фота: Уладзіслаў Варанецкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула