БЕЛ Ł РУС

3000 супрацоўнікаў Google пратэстуюць супраць супрацоўніцтва з Пентагонам

5.04.2018 / 21:5

nn.by

3100 работнікаў Google падпісалі ліст са зваротам да генеральнага дырэктара кампаніі Сундару Пінчаі. У гэтым лісце яны запатрабавалі спынення ўдзелу Google у ініцыятыве Мінабароны ЗША Project Maven па распрацоўцы сістэм распазнання відэа для беспілотных авіядронаў, перадае The Verge.

Супрацоўнікі кажуць, што «Google не павінна быць уцягнутая ў справы вайны». Яны патрабуюць закрыць Project Maven і забяспечыць працу Google такім чынам, каб яна не магла быць уцягнутая ў падобныя праекты ў будучыні, бо гэта можа негатыўна адбіцца на рэпутацыі кампаніі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула